СТА́НЦЫЯ ПА БАРАЦЬБЕ́ З ХВАРО́БАМІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ ЖЫВЁЛ,

цэнтральная вет. лячэбна-прафілактычная ўстанова ў сельскіх раёнах. Ажыццяўляе кіраўніцтва ўчастковымі вет. лячэбніцамі, вет. службамі калгасаў, саўгасаў і інш. У склад станцыі ўваходзяць групы: проціэпізаатычная, вет.-сан., гінекалагічная, па незаразных хваробах. Асн. задачы: арганізацыя і правядзенне лячэбна-прафілакт. і процізаатычных мерапрыемстваў, ахова насельніцтва ад хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку (гл. Антрапазаанозы).

т. 15, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)